07.05: У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля паводле кнігі Максіма Знака «Зэкамерон»

7 траўня ў Варшаве адбудуцца два прэм’ерныя паказы спектакля «Зэкамерон» паводле аднайменнага цыкла апавяданняў Максіма Знака, піша PENBelarus.

Гэта вынік сумеснай працы Купалаўцаў і таленавітага музыкі, кампазітара Уладзіміра Пугача.

Максім Знак — адвакат, паэт, бард, палітзняволены. Затрыманы ў 2020 годзе і асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У зняволенні Максім напісаў кнігу «Зэкамерон», якая выдадзена на беларускай, расейскай, ангельскай, нямецкай, шведскай мовах. Даведацца болей пра Максіма можна тут.

У спектаклі бяруць удзел Алег Гарбуз, Уладзімір Пугач, Сяргей Чуб.

Рэжысёр — Войцэх Урбаньскі.

Кампазітар — Уладзімір Пугач.

Дата: 7 траўня

Час: 18:00 і 20:30 (час мясцовы)

Месца: Przodownik Teatru Dramatycznego, Olesińska 21.

Квіткі шукайце тут.

budzma.org