Выдавецтва «Янушкевіч» пазбавілі ліцэнзіі

Выдавецтва «Янушкевіч» пазбаўлена выдавецкай ліцэнзіі ў Беларусі, — паведамляецца на старонцы выдавецтва ў facebook.

«У судовым парадку. Суд адбыўся 4 студзеня па пазове Міністэрства інфармацыі РБ. Найверагодней, быў прыменены арт. 33 Закона аб выдавецкай справе. Калі не памыляемся, такое здараецца ўпершыню ў найноўшай гісторыі…».

Паседжанне адбылося з ініцыятывы Міністэрства фінансаў РБ аб спыненні дзейнасці ІП Андрэя Янушкевіча, што азначае па сутнасці закрыццё выдавецтва. Зараз «Янушкевіч» не зможа нават фармальна выдаваць і адгружаць кнігі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

budzma.org