Аповесць Сержа Мінскевіча «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка» цяпер можна паслухаць, піша каманда праекта «Кніжны воз».
«Перад вамі — «аповесць легендарных часоў». Захапляльная гісторыя пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў.
Гэта фэнтэзі, з квестам і экшанам, з паданнямі і экзотыкай. Мастак Дроздзіч, Палямон і сыны, кот Міаммурмарор, пустагаловы злыдні… каго і чаго толькі няма ў гэтым дзівосным свеце. Трапіш у гэты свет — і прапаў, пакуль да апошняй старонкі кнігі не дойдзеш!», — напісала каманда праекта.
Чытае Ісай Свістулькін.
Мантаж і апрацоўка гуку — Аляксей Безбарабанаў.
Музыка створаная з дапамогай штучнага інтэлекту.
Рэдактарка запісу — Крысціна Дробыш.
Паслухаць аўдыяверсію можна тут.