Хутка выйдзе з друку раман «Капітан Лятучая Рыба» Альгерда Бахарэвіча

10 траўня выйдуць доўгачаканыя прыгодніцкія авантуры Альгерда Бахарэвіча — раман «Капітан Лятучая Рыба», паведамляе выдавецтва «Янушкевіч» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Капітан Лятучая Рыба» — авантурны раман для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці наш вар’яцкі час. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу, ілюстраваная знакамітым музыкам Лявонам Вольскім.

«Сталася так, што пятнаццацігадовая беларуска Алеся ўжо цэлы год жыве ў вялікім партовым горадзе недзе на Паўночным Захадзе Еўропы. Яна ходзіць у мясцовую школу, падпрацоўвае ў кіёску і размаўляе з акіянскімі караблямі. Але выпадковая сустрэча з трыма загадкавымі істотамі назаўсёды змяняе яе жыццё. Бо неўзабаве ёй давядзецца выправіцца ў вандроўку паміж гарадамі, кантынентамі ды нават рэальнасцямі — і пабачыць паўсвету, перажыўшы на сваім шляху галавакружныя прыгоды: у моры, паветры і на зямлі», — напісана ў анонсе да выхаду кнігі.

budzma.org