Дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by ў аўдыяфармаце выйшаў раман-прыпавесць Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі”. Кніга загучала голасам перакладчыка і рэдактара Сяргея Шупы, які раней надрукаваў папяровую версію рамана ў выдавецтве Vesna Books.

Раман “Плошча Перамогі” – гэта авантурная прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы.

Альгерд Бахарэвіч піша пра кнігу так: “Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае гэтая кніга. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным — а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова — у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі”.

Першую частку можна слухаць бясплатна на YouTube

Працяг шукайце тут: Kobo, Google Play Books (не працуе ў Беларусі), Apple Books (толькі ў ЗША), Spotify Audiobooks (толькі ў ЗША)

Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

bellit.info