24 траўня на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве адбудзецца старт продажаў рамана Стывена Кінга «Ззянне» па-беларуску ад выдавецтва «Янушкевіч». Пра гэта паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Таксама супрацоўнікі выдавецтва адзначаюць, што «кнігу можна будзе заказаць таксама на нашым сайце knihauka.com. Рассылка поштай і самавываз з «Кнігаўкі» пачнуцца з 28 траўня. На Allegro кніга з’явіцца 28 траўня».
Папярэдні заказ на кнігу на еўрапейскім Amazon можна аформіць ужо цяпер па спасылцы.