Пражскае выдавецтва Vesna Books паведаміла пра выхад другога выдання зборніка рок-тэкстаў і вершаў Фелікса Аксёнцава “Марнатраўны сын”. У новым выданні былі падпраўлены здымкі і дадаліся новыя, дадалося і некалькі тэкстаў, а таксама QR-кодаў на свежыя кавер-версіі песень.

Рэдактар кнігі — Сяргей Шупа, прадмову напісаў Ян Максімюк, зборнік аздоблены фотаздымкамі Уладзіміра Парфянка, Алены Адамчык, Дзяніса Шарамецьева, Юркі Асенніка…

“Першае выданне (2023) разышлося некалькі месяцаў таму, і мы скарысталіся магчымасцю палепшыць кнігу. Дзякуй, “Вясна”! Што новага ў другім выданні? Па-першае, крыху іншая вокладка Андрэя Дарохіна. Цяпер на ёй, у дадатак да чырвонага Месяца, ўзышоў і Марс, бог вайны”,каментуе падзею ў фэйсбуку Фелікс Аксёнцаў.

Кнігі пакуль што можна замовіць па адрасе vesnav@seznam.cz. Праз тыдзень чакаецца ў варшаўскай “Кнігаўцы” — у фізічнай кнігарні і на сайце.

bellit.info