Дзіцячаму гуртку «Калебка», што дзейнічае пры садку №1 з дадатковай беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы споўнілася 20 гадоў. З гэтай нагоды бацькі і настаўніцы дзяцей зладзілі ля Музея беларускай культуры свята юбілею гуртка. А вучні ў нацыянальных беларускіх строях паказалі ўсе свае таленты, якім навучыліся за гэты год.
– Вучым тут дзяцей ужо 20 год, вучым таму, чаму вучылі іх бабулі і дзядулі. І так думаю, што пачыналі ад таго, што дзеці сказалі, што мы не знаем мовы, бабулі і дзядулі гавораць неяк па-ангельску. І мы падумалі, сапраўды не знаюць, што ёсць наша мова, таму трэба іх падвучыць.
– Калі я аддавала дачку ў гэты дзіцячы садок, то толькі чула, што ёсць тут «Калебка», беларускія заняткі. Але не спадзявалася, што гэта такая вялікая група і што гэта такі вялікі ўдзел у нашым жыцці. Я вельмі рада, што яна ходзіць на гэтыя заняткі, што яна пазнае беларускую мову, што разумее, пра што гавораць бабуля і дзядуля. І ўся сям’я рада.
– Спадзяюся, што гэта не канец, што гэта ўваход у дарослае жыццё з гэтымі вопытам, з гэтымі ведамі на тэму сваё тоеснасці, потым маладыя людзі будуць гэтым карыстацца і пашыраць гэты абшар у сваёй душы, у сваім сэрцы.
Сёння «Калебка» – гэта 38 навучэнцаў 1-га гайнаўскага садка з дадатковай беларускай мовай навучання ад 4 да 6 гадкоў. А таксама – і згуртаванне іх бацькоў, бабуль і дзядуль.
Цалкам матэрыял: