Лявон Вольскі выпусціў кліп на вельмі шчымлівую і кранальную песню пад назвай «Куды і калі». У кліпе Лявон Вольскі з’яўляецца на фоне розных гарадоў, у якія былі вымушаны эміграваць пасля 2020 года беларусы: Вільня, Варшава, Прага ды інш.
«У гэтым відэа мы наматлялі шмат кілямэтраў, зьмянілі шмат лякацыяў і нават перамяшчаліся ў часе. 90-я, 2000-я, 2020-ы — увесь гэты час мы ідзем да свабоды. Наш шлях няпросты і на ім шмат каго параскідала па ўсім сьвеце. Але мы абавязкова вернемся. Вось толькі, куды і калі?», — напісаў Лявон Вольскі.