У апошні дзень вясны гурт VOLSKI ў віленскім клубе Vakaris адзначыў 10-годдзе альбома «Hramadaznaūstva» вялікім электрычным канцэртам. Як адзначае Лявон Вольскі, менавіта з гэтым альбомам і нарадзіўся сам гурт. Канцэрт у Вільні прайшоў з аншлагам. Паўнюткая зала разам з музыкамі спявала хорам «Простыя словы» ды скандавала «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне». Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы Яўгена Ерчака.
Канцэрт складаўся з двух аддзяленняў: першае — цалкам прысвечана юбілею альбома «Грамадазнаўства», а ў другім спявалі старыя, улюбёныя хіты. Лявон Вольскі са сцэны ўзгадаў палітвязняў і тых беларусаў, якія аддаюць свае жыцці на вайне ва Украіне.