Аб’яднанне АБ-БА падвяло вынікі мастацкай самадзейнасці ў Беластоку

У беластоцкім NieTeatr прайшло чарговае штогадовае падвядзенне вынікаў мастацкай самадзейнасці дзяцей і моладзі Аб’яднання АБ-БА. Гледачоў сустрэлі не толькі дзве аматарскія тэатральныя прэм’еры і беларускія спевы, але і навіна аб сыходзе на пенсію настаўніцы беларускай мовы пачатковай школы №4 Аліны Ваўранюк

Кажа сама спадарыня Аліна, шмагадовая руплівіца беларускай справы ў Беластоку:

– Прэм’ера двух спектакляў – гэта мае апошнія спектаклі. Ужо з 1 верасня працаваць не буду, будзе наступны настаўнік ці настаўніца. Трэба ведаць, калі сысці са сцэны. Усе гады, калі вядзецца беларуская мова, – гэта мая праца тут. Застаецца падручнік для 7 класа, падручнік для 8 класа. У гэтым годзе будзе дыск для 7 класа, але ў дыск для 8 класа трэба яшчэ выбраць песні. Так што не будзе так, што я абсалютна нічога не буду рабіць.

У другой частцы ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага падсумаванню вынікаў мастацкай самадзейнасці аб’яднання «АБ-БА», на пляцоўцы Непублічнай школы Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку, выступіў танцавальны гурт «Падляшскі вянок» са сваімі найлепшымі нумарамі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

racyja.com