Выдавецтва «Полацкія лабірынты» выдала новую кнігу Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі».
«Вершы і «Гутаркі», якія змешчаны ў гэтай кнізе, друкуюцца ўпершыню», – паведаміла старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
– Гэта творы напісаныя ў турме. І калі «Зэкамерон» раней публікаваўся ўжо і разышоўся, то бок былі яшчэ ахвочыя мець гэтую кнігу, але кніга ўжо не была даступная, то вершы і гутаркі, якія таксама складаюць гэтую кнігу, яны публікуюцца ўпершыню. Усё гэта творы, напісаныя ў зняволенні, калі яшчэ магчыма было гэтыя творы перадаць на волю.
Максім Знак – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст і адвакат. Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе быў юрыстам у штабе кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка. 6 верасня 2021 года Менскі абласны суд прысудзіў Максіма Знака да 10 гадоў пазбаўлення волі.