Ваенна-медычная акадэмія або школа выжывання дзейнічае ў Варшаве. Арганізаваў акадэмію за свае сродкі беларус з пазыўным «Олаф», які мае дыплом лекара замежнай адукацыі.
У акадэміі рыхтуюць парамедыкаў, а таксама тых, хто хоча авалодаць навыкамі аказання першай медычнай дапамогі, гаворыць «Олаф»:
– Цяпер мы праводзім навучанне па спецыялізацыям грамадзянскім – гэта базавая першая дапамога, першая дапамога ва ўмовах выжывання, то бок гэта дзікая мясцовасць. Сітуацыя паходаў, дадатковыя курсы па нейкіх асаблівых сітуацыях.
У кожнага з навучэнцаў свая мэта атрымання адукацыі па аказанні першай медычнай дапамогі, кажуць людзі:
– Ведаеце, вельмі дадому хочацца. І разумею, што хутчэй за ўсё, гэта будзе зусім няпроста, і гэтыя навыкі, што мы тут атрымліваем, там спатрэбяцца.
– Я кіроўца, і часам трэба аказваць дапамогу пры ДТП.
Паводле Олафа, гэтыя медычныя веды па аказанні першай дапамогі ў любым выпадку будуць вельмі карысныя навучэнцам ваенна-медычнай акадэміі ў розных жыццёвых сітуацыях.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: