Беларусы свету могуць зладзіць імпрэзу да Дзён беларускай культуры

Беларуская Рада культуры абвясціла, што сёлета не будзе мадэраваць Дні беларускай культуры, якія ўжо традыцыйны прыпадаюць на летняе купалле. Штогод такія дні яднаюць больш як паўтары сотні падзей у 16 краінах у розных кутках планеты.

Кажа намесніца кіраўніка Беларускай Рады культуры Надзея Гарэцкая:

– Заклікаем усіх ахвочых далучыцца да святкавання Дзён беларускай культуры ў свабодным рэжыме. Якая ёсць беларуская культура для людзей, што пражываюць за межамі? Дыпламатыя праз культуру, знаёмства. Варта запрашаць на свае сустрэчы прадстаўнікоў той краіны, дзе вы жывяце. Не канечна праводзіць толькі сёмага ліпеня. Я ведаю, што ёсць суполкі, што будуць ладзіць Дні беларускай культуры пазней.

Беларуская Рада культуры заклікае зладзіць самыя разнастайныя імпрэзы ў межах Дзён беларускай культуры і ў розных фарматах. Вітаюцца імпрэзы ў гонар Янкі Купалы, Марка Шагала, Васіля Быкава, і, канешне, пікнікі ды абрады на Купалле.

Канцэпцыя святкавання Дзён беларускай культуры тут.

Арганізатары раяць выкарыстоўваць хэштэгi #SpeakBelarus i #By_Culture_Global, якія дапамогуць удзельнікам і арганізатарам знайсціся ў сацсетках.

racyja.com