Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Люксембургу

Міністр замежных справаў і віцэ-прэм’ер Ксаўе Бетэль прыняў кіраўніцу Аб’яднанага Пераходнага Кабінету ў Люксембургу перад пачаткам канферэнцыі «Luxembourg Solutions», прысвечанай вырашэнню праблемаў беларусаў у выгнанні. Разам з Ціханоўскай удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і кіраўнік місіі дэмакратычных сілаў у Бруселі амбасадар Уладзімір Астапенка. 

Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за падтрымку канферэнцыі і адзначыла моцную і прынцыповую пазіцыю Люксембурга па Беларусі на міжнароднай арэне.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі:

📌 выкананне рэкамендацыяў ПАРЕ па спрашчэнні візавага рэжыму і працэдураў легалізацыі для беларусаў на ўзроўні ЕС;

📌 падтрымку рэпрэсаваных і палітвязняў праз гуманітарны фонд, а таксама незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці і беларускай культуры;

📌 падрыхтоўку да саміту міру па Украіне, Саміту НАТА і генасамблеі ААН.

Люксембург далучыўся да групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ, падтрымаў ініцыятывы грамадзянскай супольнасці і незалежныя медыя, а таксама кантактную групу ў Радзе Еўропы, далучыўся да еўрапейскіх санкцыяў. У люксембургскім Парламенце створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі.

tsikhanouskaya.org