19-га чэрвеня ў Празе адкрыецца выстава да 100-годдзя Васіля Быкава. Яна пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі.
У экспазіцыі можна будзе пабачыць асабістыя рэчы Народнага пісьменніка Беларусі, у тым ліку яго рукапісы і кнігі. Экспанатамі з уласнага архіву падзяліўся журналіст і палітык Сяргей Навумчык.
Выстава распачнецца ў дзень 100-годдзя Васіля Быкава.