Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі і яе адлюстраванне ў інфармацыйнай прасторы, а таксама альтэрнатыўны беларускі пашпарт і візавыя пытанні.
Такія тэмы цяпер лічыць найбольш грамадска-значнымі і важнымі для беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі прадстаўніца Народнага Консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн:
– Мяне асобна і мяне як прадстаўніцы народных амбасадаў хвалюе некалькі пытанняў. Першае пытанне – гэта тое, што некаторыя арганізацыі, некаторыя асобы спрабуюць гандляваць палітвязнямі і рабіць гэта палітычнай падзеяй. Мне падаецца, што гэта ні ў якім сэнсе нельга рабіць, і міжнароднай супольнасці такі пасыл даваць нельга. Другое пытанне, якое мяне хвалюе, гэта насамрэч пашпарт і візавыя пытанні.
Ірына Маклейн перакананая, што тэма з беларускімі палітвязнямі цяпер гучыць не дастаткова гучна. Больш за тое, робіцца замала крокаў па іх вызваленні.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: