Кааліцыя партый Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і “Народнай Грамады”, а таксама далучаны да іх камітэт па стварэнні партыі “Краіна для жыцця” правялі ў Варшаве семінар па ідэалогіі партый і мясцовым самакіраванні.
Гаворыць арганізатар “школы сацыял-дэмакратыі”, сябра партыі “Народная Грамада” Жанна Семянтовіч:
– “Школа сацыял-дэмакратыі” уключае некалькі семінараў. Мы ўжо правялі анлайн-мерапрыемствы. Першае было па правах чалавека, таксама была анлайн-сутрэча па гендарнай роўнасці, па правах жанчын. У чэрвені мы сустрэліся на семінары, які быў прысвечаны пытанню ідэалогіі, а таксама пытанням мясцовага самакіравання. Мы сёння калі размаўлялі на тэму, усё ж такі можам дамовіцца калі мы беларусы, у нас ёсць адзіны супольны вораг.
Паводле Жанны Семянтовіч, такая работа вельмі карысна для беларускіх партыйцаў, улічваючы будучую работу па ачышчэнні “аўгіевых канюшань” у Беларусі.