Кнігу, якая належала Сімяону Полацкаму, знайшлі ў Санкт-Пецярбургу

Пра нечаканае адкрыццё напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук супрацоўнік Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, адзін з найвядомейшых прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Нікалаеў.

«Пазванілі рэстаўратары: мы тут кніжку рэстаўравалі, Евангелле на арабскай і лацінскай мовах з друкарні Медзічы, Рым, 1591 год. І знайшлі ў напаўненні пераплёту шмат грэчаскіх рукапісных лісткоў. А на апошняй старонцы нейкія славянскія і лацінскія запісы. Можа глянеце?

Падыйшоў, глянуў: лацінскай мовай пра прыналежнасць кнігі іераманаху базыліянскага ордэна Сімяону Піятроўскаму Сітнятовічу. Што значыць — Сімяону Полацкаму. Яго рукой.

Сенсацыя. Пасля вывучэння моцна прагучыць», — напісаў Мікалай Нікалаеў.

budzma.org