Спявачка гуртоў «Крыві» і «Гаротніца» распавяла што нас чакае на Купалле

Купалле – свята, якое адзначаецца ў самую кароткую ноч. Што спяваюць падчас гэтага абраду? Ці цікавяцца беларусы Купаллем? І ці павялічваецца кола тых, хто размаўляе па-беларуску і цікавіцца беларускімі традыцыямі і спевамі?

На гэтыя і іншыя пытанні Racyja.com адказвае спявачка гуртоў «Крыві» і «Гаротніца», выкладчыца па вакале Акварэлія:

РР: Акурат напярэдадні Купалля ў Вас пачынаецца тур з Вашым гуртом. Можаце падрабязней распавесці што гэта за тур, і што збіраецеся спяваць?

– Так, у нас ёсць такая традыцыя – мы кожны год стараемся рабіць Купалле. Спачатку рабілі ў Беларусі, калі былі там. Цяпер робім для беларусаў усяго свету, бо нас параскідала па розных краінах. Мы ведаем, як гэта ўсё класна можна зрабіць, ведаем шмат песен, развучваем з тымі, хто прыходзіць на нашае Купалле, на нашыя канцэрты. Песні, працуем з голасам, з целам, пляцем вянкі. Карацей робім класную тусоўку. Усіх запрашаем, далучайцеся, бо зараз у нас будзе тур па розных гарадах і нават краінах.

РР: Адкуль пачынаеце?

– На мяжы з Польшчай і Нямеччынай, на такім маёнтку ў вёсцы. Мы пазнаёміліся з беларускай, якая там даўно жыве з мужам Англічанінам. Яны купілі там палацык і цяпер яго рэстаўруюць. Мы на гэтай тэрыторыі будзем гэта ўсё рабіць. Якраз сонцаварот, там сустракаемся, і пачынаем нашыя купальскія тыдні. Бо гэта можна рабіць не толькі ў гэтую ноч, а можна некалькі тыдняў, гэта ўсё лічацца купальскія тыдні. Можна хоць кожную ноч.

РР: Калі кажам пра Купалле, то якія песні, тэматыка песняў на Купалле, што спявалі нашыя продкі?

– Амаль ва ўсіх песнях ёсць рэфрэн пра Купалу, пра кветкі, пра каханне, пра жыццё, пра лета. Такое свята, якое больш канешне адзначалася моладдзю. Бо гэта свята маладосці, росквіту, прыгажосці. Гэта ўсё ноччу рабілася, усе танчылі, спявалі, такі вясёлы час. Усе ўсміхаліся, бегалі па расе босымі, плялі вянкі, потым пускалі іх у ваду. Карацей усе гэтыя традыцыі мы будзем рабіць, мы нават будзем сустракаць сонейка раніцай, і будзем рабіць абрад “Барана”. Калі кожная ўдзельніца спявае адначасова сваю песню. Гэта вельмі прыгожая какафонія гукаў, песень, тэмбраў. Гэта і прыгожа і вельмі магічна.

Цалкам размова:

racyja.com