У Беластоку ў парку Планты прайшло традыцыйнае штогадовае Свята беларускай культуры.
Артысты з розных куткоў Падляшша паказалі шматлікай публіцы больш 30 нумароў – беларускіх песень і танцаў.
Гаворыць – старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:
– Так даўно пачалі ладзіць гэтае “Свята беларускай культуры”, што нават не памятаю. Ужо напэўна больш за 20 гадоў гэта свята праходзіць менавіта ў Беластоку. Калі людзі прыходзяць зацікаўленыя, то гэта сведчанне таго, што мерапрыемства добрае, удалося. Бачым патрэбу рабіць гэта ў будучыні.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Гэтае мерапрыемства ў Беластоку, як і штогод, ладзіць Беларускае грамадска-культурные таварыства пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, з удзелам гарадскіх і ваяводскіх уладаў Беластока і Падляшша.