Актор, а з нядаўняга часу яшчэ і аўтар казак, Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч, агучыў спецыяльна для ініцыятывы “Кніжны Воз” новую дзіцячую кнігу. Навінка на сайце “Кніжнага Воза”«Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі Шчукінай.

24 чэрвеня Аляксандр Ждановіч адзначыў 60-гадовы юбілей. Віншуем!

«Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі Шчукінай — гэта казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Менска.

Светка дужа самастойная дзяўчынка, захапляецца дэльтапланамі. Віцька — ейны сябрук з двара. Аднойчы ў пакоі Светкі рассоўваецца сцяна і з’яўляецца маленькі хлопчык з кацінымі вусамі. З’яўляецца ён, каб адшукаць чарадзейны крышталь, які сам і згубіў у нашым свеце. Было гэта ажно 25 год таму. Ён найважнейшы чалавек у сваёй краіне, і без чарадзейнага крышталя яна ў бядзе.

Слухаць казку цалкам тут.

bellit.info