27.06: Беларусаў Грузіі запрашаюць на сустрэчу з журналістам Дабравольскім

27 чэрвеня ў 19 гадзін у тбіліскай прасторы “Кропка” адбудзецца сустрэча з беларускім журналістам Паўлам Дабравольскім, які дзевяць месяцаў вандраваў па Лацінскай Амерыцы.

Пра падрабязнасці сустрэчы распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Былы журналіст TUT.BY, рэпарцёр 2015 года па версіі Беларускай асацыяцыі журналістаў, Павел Дабравольскі распавядзе пра амаль гадавую вандроўку па Лацінскай Амерыцы. Можна будзе задаць пытанні, даведацца па якой краіне лепш было вандраваць, якія прыгоды былі ў нашага калегі.

racyja.com