“Намагаемся як мага хутчэй прыняць статут КР і распачаць дзейнасць”

На выходных у Варшаве прайшла сустрэча Працоўнай групы КР па змене статута (рэгламента). Група была створана па прапанове фракцыі „Моладзевы Наступ” і ўключае ў сябе прадстаўнікоў усіх фракцый КР. 

З вынікамі сустрэчы азнаёміў кіраўнік працоўнай групы КР па змене статута, дэлегат фракцыі «Моладзевы наступ» Алесь Лапко:

–  Зараз статут, ён жа рэгламент, дапрацоўваецца працоўнай групай, у якую ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх выбарчых спісаў, якія прайшлі ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання. На мінулым тыдні прайшла падрыхтоўка паправак у новую рэдакцыю статуту, у суботу прайшла сустрэча афлайн, часткова анлайн, дзе таксама былі прадстаўнікі ўсіх выбарчых спісаў. Ужо разглядаліся канкрэтныя змены ў статут. Прайшло папярэдняе галасаванне працоўнай групы, каб замацаваць тыя варыянты правак, якія потым выйдуць на агульнае галасаванне.

Па словах Алеся Лапко, новая  рэдакцыя статута (рэгламента) КР можа быць прынята ўжо на пачатку ліпеня. Пасля гэтага КР зможа выбраць спікера, віцэ-спікера, склад камісій і спецыяльнага прадстаўніка КР у ЗША, а таксама распачаць паўнавартасную працу.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

racyja.com,
фота Алеся Лапко