Пра прызначэнне дырыжор паведаміў у сваім facebook.
«З вялікай радасцю хачу паведаміць вам, што мяне прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам тэатра Масіма Беліні ў Катаніі (Сіцылія)! Мы ўжо выступалі разам на мінулым пераднавагоднім канцэрце і таксама адкрывалі цяперашні сімфанічны сезон. І цяпер гэты выдатны аркестр, увесь калектыў тэатра і я працягнем працаваць разам на сталай аснове», — падзяліўся Віталь Алексяёнак.
Для беларускага дырыжора гэта не першая праца на прыстыжнай міжнароднай сцэне. у 2021 годзе Віталь Алексяёнак сенсацыйна перамог на конкурсе імя Артура Тасканіні. З італьянскай Пармы ён прывёз не толькі першае месца, але і прыз глядацкіх сімпатый. Таксама дырыжор працаваў у Міланскім Ла-Скала. На легендарнай сцэне ён паставіў (!) оперу П’еранжэла Вальтыноні «Маленькі прынц». А напрыканцы 2022 года Віталь быў запрошаны на працу ў Нямецкую оперу на Рэйне.