Новы відэапраект пад назвай «Гістфак» прэзентуе PALATNO! Першы эпізод прысвечаны беларускім скарбам.
Нашы продкі заўсёды славіліся запаслівасцю, але раней банкаў не было, таму захоўвалі грошы як атрымаецца. Менавіта гэта і стала пачаткам скарбаў у Беларусі.
Якое ў беларусаў уяўленне пра скарбы і што такое пірацкі скарб, які трэба шукаць па карце з крыжыкам? Чаму беларусы часам баяліся браць чужыя скарбы? І навошта забіваць сто курэй, каб дакладна дабрацца да гаршчочка з золатам? На гэтыя пытанні даюць адказы вядоўцы Дар’я Палынская і Алесь Кіркевіч.