Адзін з нямецкіх банкаў масава апавяшчае беларусаў пра закрыццё рахункаў

Сommerzbank / ShutterStock

Нямецкі Сommerzbank стаў масава рассылаць грамадзянам Беларусі паведамленні пра скасаванне дамоваў у аднабаковым парадку і закрыццё рахункаў. Прычыны такіх дзеянняў не тлумачацца.

Шэраг паведамленняў пра закрыццё рахункаў у Сommerzbank з’явілася ў суполцы, якая аб’ядноўвае беларусаў Германіі. Рахункі закрываюць незалежна ад наяўнасці ў кліентаў ВНЖ ці пастаяннага месца жыхарства. Пад закрыццё трапілі і дзіцячыя ашчадныя рахункі.

Беларускі палітуцякач Павел Батуеў у каментары “Салідарнасці” расказаў, што таксама атрымаў такі ліст. “Мне нескладана адкрыць рахунак у іншым банку, але сама сітуацыя прыкрая. Паспрабую напісаць кіраўніцтву банка, што дыскрымінаваць дыскрымінаваных не вельмі добра”, — каментуе ён сітуацыю.

Сommerzbank — адзін з лідзіруючых банкаў у Германіі па аб’ёме актываў.

euroradio.fm