Уладзімір Някляеў выпусціў новы зборнік паэзіі

Уладзімір Някляеў, якому сёння, 9 ліпеня, споўнілася 78 гадоў, выпусціў новы зборнік паэзіі пад назвай «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа». Навіной пра выхад кнігі аўтар падзяліўся на сваёй старонцы ў Фэйсбук і апублікаваў некалькі вершаў з новай кнігі.

«9 ліпеня.
Дзень народзінаў.
78.
У нумаралогія гэтая лічба кажа, што трэба бачыць сітуацыю такой, якая яна ёсць.
Талковая лічба.
Зыходзячы з сітуацыі, якая яна ёсць, новую кнігу назваў «Без Айчыны», — напісаў Уладзімір Някляеў.

budzma.org