Як расіянка зрабілася адной з галоўных беларускіх паэтак?

У новым відэа на сваім канале Андрэй Хадановіч распавядае пра Наталлю Арсенневу — культавую беларускую паэтку, якая напісала знакаміты гімн «Магутны Божа» (верш «Малітва»).

Як паэзія чыстай красы ператварылася ў чысты «экстрэмізм»? Колькі акупацыяў і эміграцыяў выпадае на адзін беларускі лёс? Як верш «Малітва» стаў культавым гімнам «Магутны Божа»? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.

budzma.org