Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвесціў пераможцаў другога сезону конкурсу рукапісаў «Шуфлядка». На разгляд прымаліся рукапісы ў трох намінацыях: «Дзіцячая і падлеткавая кніга», «Нон-фікш і дакументальная проза» і «Масавыя жанры».
Лаўрэаткамі і лаўрэатам сёлета сталі:
Ганна Кручкова, «Хто ты, дрон?» (намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»)
Аляксей Правалоцкі, «Цягнік да Познані» (намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»)
Аліна Б. Карповіч (псеўданім Клёк Штучны), «Забойства ў Менску» (намінацыя «Масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, дэтэктыў, прыгоды)»).
У хуткім часе арганізатары абяцаюць апублічыць спісы рукапісаў з прозвішчамі (ці псеўданімамі) аўтараў і абвесціць тэндар для выдавецтваў на выданне кніг лаўрэатаў.