Учора ў Гаазе адкрылася выстава прысвечаная Алесю Бяляцкаму, заснавальніку і кіраўніку Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, піша тэлеграм-канал Аб’яднання беларусаў у Нідэрландах MARA.

Выстава пройдзе з 13 ліпеня па 9 жніўня ў Het Atrium Den Haag, Spui 70, Den Haag (хемента Гаагі, уваход Forum zijde) і будзе адкрыта падчас працоўных часоў хементы Гаагі. Уваход вольны.

Падчас адкрыцця з прамовамі выступілі беларусы Нідэрландаў і грамадскія і палітычныя дзеячы краіны. Прадстаўнік MÁRA распавёў пра знаёмства з Алесям і натхненне ім, як узорным беларусам, а таксама пра свой асабісты праваабарончы шлях.
Валерыя Калеснік, палітычная ўцякачка з Беларусі, падзялілася сваёй гісторыяй пра ўдзел у пратэстах і затрыманне. У сваёй прамове Валерыя таксама звярнула ўвагу на жудасную сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі і на неабходнасць міжнароднай падтрымцы дэмакратычнага руху беларусаў.
Christie Miedema з Libereco нагадала што Алесь атрымаў узнагароду Нідэрландаў Human Rights Tulip і распавяла пра кампанію #WeStandBYyou, прысвечанаю палітвязням Беларусі, да якой далучыліся ўжо шмат парламентарыяў з розных краін.
Vincent Thepass прадстаўнік палітычнай партыі GroenLinks і мэрыі Гаагі падкрэсліў важнасць і сімвалічнасць, што выстава праходзіць менавіта ў Гаазе, у горадзе міра і правасуддзя і прапанаваў супрацу паміж гаагскай гарадской Радай і беларускай супольнасцю.
Су-агранізатары выставы Маланка Медыа, Atrium City Hall, MÁRA — Vereniging van Belarusen in Nederland.
Пры падтрымцы Еўракамісіі.