Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі гуманітарнымі арганізацыямі

Працоўны візіт у Польшчу беларуская лідарка працягнула сустрэчай з беларускімі гуманітарнымі арганізацыямі ў Моладзевым Хабе ў Варшаве. Да размовы далучыліся 12 фондаў і асацыяцыяў: 

📎 Фонд Медычнай Салідарнасці;

📎 Асацыяцыя родных і былых палітвязняў «FreeBelarusPrisoners»;

📎 Хрысціянская візія; 

📎 Вольныя; 

📎 Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да волі!»; 

📎 Вясна; 

📎 Медыяпорт; 

📎 Моладзевы Хаб; 

📎 PARTYZANKA; 

📎 Цэнтр Беларускай Салідарнасці; 

📎 Free Belarus Center; 

📎 Польская арганізацыя HUMANOSH, якая таксама дапамагае беларусам.

Чальцы арганізацыяў распавялі Святлане Ціханоўскай пра фокус сваёй працы, а таксама пра групы беларусаў, якімі апякуецца тая ці іншая ініцыятыва. Прыгадваліся найбольш цікавыя і перспектыўныя праекты, што арганізацыі вядуць у рамках дзейнасці. Аналізаваліся праблемы, з якімі фонды і цэнтры сутыкаюцца падчас працы.

Асобна ўдзельнікі абмеркавалі складанасці легалізацыі і адаптацыі былых палітвязняў, а таксама праблемы, што ўзнікаюць у працэдуры прызнання палітзняволеным. Акрамя таго, тэмай размоваў стала дзейнасць працоўнай групы пры МУС Польшчы і функцыяванне Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў, які быў створаны ў час візіту Святланы ў Нарвегію.

tsikhanouskaya.org