Ініцыятыва “Сумленныя людзі” зладзіла анлайн-дыскусію пра каштоўнасці беларусаў. Удзел у сустрэчы прынялі вядучыя беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы ў выгнанні.
Пра цяжкасць далейшых дэмакратычных выбараў у Беларусі на прыкладзе Літвы і Польшчы выказаўся ўдзельнік, журналіст Зміцер Лукашук:
– Праз наступныя выбары ўсё ж такі выбіраліся людзі, якія ішлі шляхам рэформы, шляхам дэмакратычнага будаўніцтва і гэтак далей. Мы гэтага шляху не прайшлі. Мы як выбралі папуліста і балабола, так ніякага іншага выбарчага досведу, досведу гэтага шляху будаўніцтва не праходзілі, мусім яго прайсці.
Старшы палітычны радца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка назваў каштоўнасці, якіх беларусам варта трымацца пры далейшым дэмакратычным нацыябудаванні:
– Свабоды яны ўключаюць у сябе абарону правоў, сацыяльных, культурных і ўсіх іншых. Таму я думаю, што гэта тое, на чым і дэмакратычныя сілы павінны сваю камунікацыю будаваць. Мы за Еўропу таму, што мы за свабоду. Еўропа гэтую свабоду нам дае. Свабода – гэта тое, чым беларусы не могуць паступіцца.
Асобна падчас анлайн-дыскусіі пра каштоўнасці беларусаў, былі абмеркаваны каштоўнасці беларусаў, што сфарміраваліся ў СССР і ў моц гэтага паўплывалі на сучасную гісторыю Беларусі.