У Падляшскім музеі ў Беластоку, што месціцца ў ратушы, прайшла куратарская экскурсія па выставе «Марк Шагал – паміж Усходам і Захадам». На ёй прадстаўлены літаграфіі мастака, якія былі выпушчаныя ў Парыжы, але на многіх з іх мастак фіксаваў дамы роднай Віцебшчыны.
Кажа куратар выставы Івона Мураўска:
– Шагал быў габрэйскага паходжання, ён нарадзіўся фактычна на землях цяперашняй Беларусі, тады была Расейская імперыя. У тым месцы ў іх атачэнні былі хасіды, сям’я жыла бедна. Тое прадстаўленне парыжскай архітэктуры – якраз месца, дзе нарадзіўся мастак, і гэта Віцебск.
На выставе ў Беластоку прадстаўлены 42 літаграфіі, апублікаваныя ў супрацоўніцтве з выдавецтвам Tériade ў 1952 годзе. Выстава «Марк Шагал – паміж Усходам і Захадам» будзе працаваць да 31-га жніўня.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: