Батумі: Шэлтэр дапаможа з медычнай дапамогай

Батумі. Фота ілюстрацыйнае

Прадстаўнікі беларускага шэлтэра з грузінскага Батумі дапамогуць з аказаннем першай медычнай дапамогі для былых палітзняволеных з Беларусі.

Па якую дапамогу могуць звяртацца беларусы распавядае Міхась, адміністратар гэтага шэлтэра:

– Медычнай дапамогай наша арганізацыя дапамагае не толькі ў Грузіі, але і ў Польшчы і ў Летуве, ёсць яшчэ некалькі краін, якія ў планах. На гэты момант гэта мінімальная медычная дапамога – вырашыць гарачыя праблемы нашага падапечнага. Зуб баліць напрыклад. Нешта тэрміновае, што трэба прама зараз дзейнічаць.

Шэлтер для для былых палітзняволеных з Беларусі, ці тых асобаў, якія былі вымушаныя пільна з’ехаць з Беларусі баючыся палітычнага пераследу дзейнічае ў грузінскім Батумі ўжо больш за тры месяцы і каб туды патрапіць – трэба напісаць на тэлеграм.

racyja.com