Экс-кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў выйшаў на волю ў Беларусі. Ён поўнасцю адбыў свой тэрмін – два з паловай гады пазбаўлення волі.
Сітуацыю каментуе палітолаг Павел Усаў:
– Кіраўнік АГП адбыў свой тэрмін. Галоўнае ў гэтай сітуацыі, што як звычайна ў практыках рэжыму, яму не далі дадатковага тэрміну. З другога боку ўлады намагаюцца злагоджваць палітыку ў дачыненні да палітычных вязняў. З іншага боку, як мы бачым, усё ж такі ўтрымліваць узровень рэпрэсій на тым жа самым узроўні, на якім яны былі раней. Мы не бачым масавых звальненняў і мы не бачым спынення рэпрэсій.
На думку палітолага, на беларускі рэжым заходнія санкцыі пакуль не ўздзейнічаюць і не з’яўляюцца настолькі эфектыўным сродкам, каб Лукашэнка быў гатовы вызваліць усіх палітзняволеных.