Вывучэнне беларускай мовы адновяць у Кіеўскім універсітэце

Уладзімір Бугроў

У Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі адновяць вывучэнне беларускай мовы. Пра гэта на брыфінгу паведаміў рэктар універсітэта Уладзімір Бугроў, піша «Укрінфарм».

«Беларуская мова не з’яўляецца толькі мовай самаабвешчанага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, гэта мова беларускага народа, ваяроў беларускіх фармаванняў, якія ў складзе Узброеных сіл Украіны змагаюцца за свабоду і незалежнасць і для Украіны, і для сваёй Радзімы», — падкрэсліў Уладзімір Бугроў.

Паводле яго слоў, вывучаць беларускую мову будуць на кафедры славянскай філалогіі Навучальна-навуковага інстытута філалогіі.

budzma.org