Хор вольных беларусаў дасць свой вялікі выніковы канцэрт у Варшаве. Імпрэза адбудзецца 30-га ліпеня пры ўдзеле адмысловых гасцей – спявачкі Ketevan і паэта, музыкі Рамана Абрамчука.
Пра важнасць мерапрыемства для racyja.com распавяла суарганізатарка падзеі, удзельніца хору Марыя:
– Гэта сапраўды, бо гэта наш першы самастойны сольны вялікі канцэрт за больш чым два, а можна сказаць, больш і за тры гады, гледзячы адкуль адлічваць, гэта наш першы такі выступ. Мы адважыліся ні к зкім не канекціцца, не хавацца за батлейкай і проста ўзяць і паказаць сябе, пазнаёміць нашых гасцей з тымі, хто мы ёсць.
РР: Два гады – гэта фактычна вынік вашай дзейнасці, чым ён быў адметны, акрамя выступаў менавіта для хору?
– Я зараз збірала фотаздымкі для нашых прэзентацый, якія мы пакажам нашым гледачам, Гэта 2.5 гады, гэта такі перыяд ад нейкай поўнай разгубленасці і незразумеласці, які быў звязаны з нашай такой эвакуацыяй у Варшаву, праз збор, як мы сабраліся самі па крупіцах, як да нас далучыліся новыя людзі, як мы перараслі з такога стану разгубленасці ў стан дапамогі адно аднаму, сталі на ногі, сталі браць да сябе яшчэ новых людзей. І таксама дапамагаць проста ў тым, каб адчуваць сябе не разгубленымі, адчуваць сябе амаль як дома. Проста за гэты перыяд мы выраслі ў такую ці то сям’ю, ці то супольнасць. Не ведаю, як тут правільна, бо гэта такая і супольнасць, а з іншага боку – гэта сябры, сям’я, прыяцелі, калегі, паплечнікі
РР: Што менавіта будзе выканана 30 ліпеня?
– Так як мы хочам трошачкі распавесці пра нашу гісторыю, то мы закранём розныя этапы таго, з чаго мы пачыналі, што нас сабрала, што мы на пачатку спявалі. Гэта такія патрыятычныя песні, якія асацыююцца з пратэстамі, але гэта толькі будзе маленечкі кавалак. І далей мы пакажам, як мы трансфармаваліся праз вось гэтыя творы, якія мы выконвалі, праз праграмы, у якіх мы ўдзельнічалі. Гэта будуць і тыя праграмы, якія мы рабілі і разам з батлейкай, і як мы ад такога пратэсту перайшлі дзесьці ў лірыку, дзесьці ў нейкія музычныя эксперыменты. То бок мы хочам, каб гэтая праграма была не сумная, каб яна была разнастайная, такая ж разнастайная, як і наша жыццё тут праз гэтыя два гады.
Канцэрт Хору вольных беларусаў пройдзе 30 ліпеня ў Варшаве па адрасе Puławska 114. Пачатак – у 19:00. Уваход вольны.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле: