Ужо з 20-га жніўня ў продажы з’явіцца доўгачаканы дадрук трох кніг Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара, паведамляе выдавецтва «Янушкевіч» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Гэтыя кнігі мы выдавалі яшчэ ў Беларусі, дадрукоўвалі і паспяхова распрадалі ўсе наклады. А сёлета ўжо ў Польшчы выпусцілі чацвёртую частку.
І цяпер, пачуўшы ўсе вашы просьбы, якіх было сапраўды неверагодна шмат, мы запусцілі ў друк дадатковы наклад трох першых частак.
Яны з’явяцца ў продажы ўжо з 20-га жніўня, а пакуль вы можаце аформіць папярэдні заказ на камплект з 4-х кніг па зніжанай цане», — адзначылі ў выдавецтве.
Зрабіць перадзамову на камплект «Ведзьмара» з 4-х кніг можна па спасылцы.