Беларускі гурт Naka прэзентаваў новы кліп

Кліп на песню HUYOVO з’явіўся на ютуб-канале гурта. Лідарка і салістка гурта Naka Анастасія Шпакоўская прызналася на сваёй старонцы ў Фэйсбук, што не з такой песняй хацела б вярнуцца праз чатыры гады.

«Апошні раз мы збіраліся поўным складам Naka ў 2020 годзе, калі рыхтаваліся да запісу новага сёмага поўнафарматнага альбома гурта, — адзначыла спявачка і аўтарка песень. — Альбома, які не выйшаў тады і не выйдзе пазней. Паміж тым альбомам і намі — кавід, рэвалюцыя і вайна… вайна, канца і края якой не відаць… Вядома, не так я сабе ўяўляла, не з такой песняй хацела бы вярнуцца праз чатыры гады, чатыры надзвычай страшных гады, але… маємо те, що маємо… цешыць толькі тое, што гэта сапраўды не апошняя песня гурта Naka», — напісала Анастасія Шпакоўская.

Увага! У кліпе прысутнічае нецэнзурная лексіка.

budzma.org