Дапамога беларусам, якія вымушаныя выехаць з Беларусі з палітычных прычынаў, вызваленне беларускіх палітвязняў ці іх фактычны абмен, актуалізацыя беларускай палітычнай сітуацыі сярод нямецкіх палітыкаў ды ў нямецкіх медыя.
Усё гэта прыярытэтныя тэмы для беларускай дыяспары ў Нямеччыне, – распавёў беларус, палітычны дзяяч Міхаіл Рубін:
-У першую чаргу не дапускаць, каб беларуская павестка сыходзіла з медыяпрасторы, дапамагаць беларусам, якім прыйшлося пакінуць Беларусь, уладкавацца на новых месцах, знайсці сябе, самарэалізавацца. І, канешне, дапамагаць сем’ям палітвязняў і самім вязням, каб яны як мага хутчэй былі на волі. І гэта зараз самае складанае пытанне. І гэта тэма мусіць заставацца цэнтральнай, не сыходзіць з медыяпавесткі. Але гэта вельмі складаная тэма, бо ў нас, на жаль, вельмі мала метадаў ціску.
Міхаіл Рубін перакананы, што як беларусам Нямеччыны, так і беларусам у іншых краінах свету, цяпер варта канцэнтравацца на выпрацоўцы плана па вызваленні беларускіх палітвязняў.
Цалкам гутарка: