Пра гэта ў панядзелак папярэдзіў візавы цэнтр, які працуе з дыпламатычным прадстаўніцтвам. Пры паўторнай падачы на візу давядзецца прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць яе выкарыстанне.
«Пасольства Італьянскай Рэспублікі праводзіць выбарачны маніторынг мэтавага выкарыстання выдадзеных віз. Атрыманне італьянскай шэнгенскай візы прадугледжвае, што галоўнай краінай прызначэння з’яўляецца Італія (што не выключае транзіт або знаходжанне ў іншых краінах Шэнгенскай зоны). У сувязі з гэтым пры паўторным звароце па візу мы просім заяўнікаў прадставіць сведчанні ранейшых паездак у Італію», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра.
У якасці прыкладаў пацвярджальных дакументаў у цэнтры назвалі:
- аплачанае пражыванне ў Італіі з указаннем прозвішчаў і дат;
- аплачаныя квіткі ў Італію;
- імянныя чэкі на выдаткі ў Італіі (сума аднаго не менш за 50 еўра);
- выпіска з банкаўскага рахунку, якая адлюстроўвае выдаткі ў Італіі;
- сумесныя фатаграфіі — для заяўнікаў па запрашэнні грамадзян Італіі.
«Вышэйпаказаныя матэрыялы не ўваходзяць у абавязковы пакет дакументаў, але могуць быць карыснымі для рашэння аб выдачы візы. Гранічны аб’ём — да 4 аркушаў», — гаворыцца ў аб’яве.