“Мы можам працягнуць нашую працу і ў наступным годзе – донары паабяцалі ўжо сваю падтрымку. Але нам трэба самастойна аплаціць 2 месяцы напрыканцы 2024-га. Патрабуецца 10 000 еўра”, – распавяла Racyja.com дырэктарка шэлтару Ганна Федаронак.
-Ведаеце, такога ніколі не было, каб не было ў шэлтара праблем. І гэта заўсёды праблемы матэрыяльныя, праблемы з фінансаваннем. Падыходзіць да канца арэнда шэлтара, яна скончыцца 1 лістапада. На два месяцы няма фінансавання, з новага года донары нам абяцалі, што будуць грошы. Зараз у нас трохі перарасход бюджэту і зараз ізноў на пару месяцаў не хапае фінансавання. Таму ізноў мы просім і ходзім з працягнутай рукой, каб яшчэ год нам праіснаваць.
РР: На што менавіта пойдуць гэтыя грошы?
Ганна Федаронак: Гэтыя грошы пойдуць на арэнду і на камунальныя паслугі. Тым больш што восенню будзе ўключацца газ, і там вельмі вялікая сума ідзе на абагрэў дома – дом вялікі.
РР: Хто зараз жыве ў шэлтары?
Ганна Федаронак: У шэлтары зараз, як заўсёды, жывуць у прыярытэце палітвязні і іх сем’і. Толькі тыя, хто зараз выязджае з Беларусі. Вось зараз едуць хлопцы, якія адсядзелі 4 гады. Едуць з сем’ямі, у каго ёсць. Яшчэ мы засяляем людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій, для гэтага абавязкова павінны быць дакументы, якія гэта пацвярджаюць. У нас не так многа ёсць магчымасцяў, каб дапамагчы кожнаму. Таму мы дапамагаем пацярпелым. І калі ў нас яшчэ ёсць месцы, мы дапамагаем нашым ваярам і іхным сем’ям.
РР: Колькі чалавек зараз пражывае ў шэлтары?
Ганна Федаронак:Зараз пражывае 11 чалавек, але мы яшчэ чакаем сям’ю з 2 чалавек, і сям’ю з 4 чалавек. Калі едзе сям’я, я знаходжуся на сувязі з людзьмі ў Беларусі. Я ведаю, што яны едуць да нас, яны робяць дакументы, візы ці едуць нелегальна. Але я не ведаю, калі яны могуць прыехаць. Гэта можа быць заўтра, а можа і праз тыдзень. Але калі ўжо чалавек з Беларусі едзе, яму трымаем месца.
Рэквізіты для падтрымкі шэлтару (рахунак у польскіх злотых):
Fundacja Linking Media
PL 67 1090 2851 0000 0001 3007 9300
“na cele statutowe”
Звесткі арганізацыі:
NIP 5252609482
REGON 360799056
Gandalfa 1/163, 02-676, Warszawa, Poland
Цалкам гутарка: