Беларусы новай дыяспары ў Варшаве актыўна наведваюць мерапрыемствы на гістарычныя тэмы, якія ладзяцца ў Польшчы.
Грамадскі актывіст, кіроўца таксі ў Варшаве Руслан Гусейнаў з задавальненнем папрысутнічаў на рыцарскім турніры ў мястэчку Ліў пад Варшавай і даведаўся шмат новага і цікавага з гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Кажа Руслан Гусейнаў:
-У мястэчку Ліў адбыўся рыцарскі турнір. Гэтае мерапрыемства, якое прыцягвае мноства гледачоў, падтрымліваецца княгіняй Аннай Радзівіл, якая з’яўляецца прадстаўніцай знакамітага роду Радзівілаў. Гэты род адыграў ключавую ролю ў гісторыі Беларусі і Літвы. Гісторыя замка Ліў непасрэдна звязана з гэтым княскім родам.
Паводле Руслана Гусейнава, вельмі важна разумець каштоўнасць ведання гістарычнай спадчыны ў развіцці нацыянальных інтарэсаў.
Цалкам гутарка: