За кароткі час беларусы сабралі грошы на паліятыўную дапамогу для журналіста Вадзіма Доўнара

Вадзім Доўнар. Фота: з асабістага архіва

Каманда BYSOL абвесціла пра закрыццё збору на паліятыўную дапамогу для вядомага журналіста. На дабрачынным рахунку зараз 7209 еўра — гэта нават крыху больш за першапачаткова заяўленую мэтавую суму. 

Вадзім Доўнар — выдатны беларускі журналіст, які прысвяціў сваё жыццё асвятленню важных падзей. Вадзім працаваў у «Беларускай дзелавой газеце», «Беларускай газеце», на «Радыё Рацыя», на ўкраінскім тэлеканале ATR і ўдзельнічаў у блакадзе Крыма ў Чангары. Апошнім часам ён адміністраваў тэлеграм-канал Мікалая Аўтуховіча «Да Волі».

Сабраныя грошы дапамогуць аплаціць у бліжэйшыя чатыры месяцы неабходнае Вадзіму медыцынскае абсталяванне, лекі і паслугі медыцынскага персаналу, якія будуць патрэбныя ў гэты складаны перыяд. З іх 500 € пойдзе на пакрыццё запазычанасці за шпіталь ў Кракаве, 2000 € — на жыллё на 4 месяцы, 1600 € — сядзелка на 4 месяцы, 2900 € — ежа і неабходныя лекі на 4 месяцы.

baj.media