Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой выступіла ў абарону «Белсату»

Салідарныя з “Белсатам”. Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой АВВА накіравала афіцыйны ліст да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска з заклікам захаваць галоўны незалежны тэлеканал для беларусаў. На пачатку ліпеня стала вядома, што “Белсат” чакае рэформа, якая прывядзе да ліквідацыі самастойнасці канала. З першага жніўня перастаў працаваць сайт «Белсату».

У сучасных умовах, калі ў Беларусі душыцца свабода слова і пераследуюцца незалежныя журналісты і арганізацыі, “Белсат” застаецца важным інструментам для распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі і падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Знікненне канала азначала б страты для ўсяго дэмакратычнага руху – адзначаецца ў лісце да польскага прэм’ера.

racyja.com