Ужо год працуе ініцыятыва “Вольныя”. Яна дапамагае былым палітвязням.
Закранаюцца як фінансавыя пытанні, так і пытанні аховы здароўя ці адаптацыі ў новай краіне, – распавяла для Racyja.com pr-менеджарка ініцыятывы Юлія Люзіна:
– Ініцыятыва “Вольныя” была ўтворана 8 жніўня 2023 года. Але восем месяцаў да гэтага мы працавалі непублічна, таму што мы праводзілі даследаванне сярод былых палітвязняў наконт таго, якая дапамога патрэбная сёння больш за ўсё. Мы займаемся дапамогай у рэсацыялізацыі былых палітзняволеных, мы дапамагаем ім вярнуцца да нармальнага жыцця.
Азнаёміцца з бягучай дзейнасцю ініцыятывы ці звярнуцца па дапамогу можна праз спецыяльна створаны сайт https://www.volnyja.com ці пра старонку ў інстаграм @volnyjaa.
Цалкам матэрыял: