Выдавецкая ініцыятыва “Skarynyčy” выпусціла новую кнігу вершаў Славаміра Адамовіча “Адрэналін”, з падзагалоўкам “вершы пасля пяцідзесяці”.

Як паведамляе апісанне, “Адрэналін” – “восьмы зборнік вершаў Славаміра Адамовіча, і другі з паэтычных, выдадзены за ўласныя сродкі аўтара. Тэксты, сабраныя ў кнізе, канкрэтныя і часам нават жорсткія, як і час, у якім тут і цяпер мы жывем”.

На вокладку вынесеныя водгукі чытачоў Адамовіча з розных куткоў свету.

Кнігу вершаў Славаміра Адамовіча “Адрэналін” ужо можна прыдбаць у цэнтры Варшавы ў беларускай кнігарні ”Чабор” (Олеандрув 6/2, непадалёк ад метро Палітэхніка (кантакт для сувязі ТГ @veryvala), а таксама праз інтэрнэт-краму. Даступная перасылка па Польшчы і ўсім свеце. Раз на месяц ажыццяўляецца дастаўка кніг кур’ерам у Мінск.

bellit.info