На YouTube-канале беларускага рок-калектыву Naka з’явіўся кліп на новую песню «ZAкончится». Гэта ўжо другая прэм’ера гурта, які аднавіўся сваю дзейнасць пасля паўзы ў чатыры гады.
«Песня пісалася лёгка. На рэпетыцыях у Віленскім тэатры, сыходзячы ад інфармацыйнага парадку, проста спляталіся думкі і пачуцці пра нашу сучаснасць. Усведамленне завершанасці ўсяго, што мы перажываем, хуткаплыннасці самога жыцця часам даюць нам патрэбную свабоду. Свабоду думак і пачуццяў. Кліп вяртанне да чужога мне гораду, які стаў родным, але такім далёкім. Важная песня для мяне. Рада падзяліцца ёю з маімі такімі жывымі людзьмі», — напісала Анастасія Шпакоўская на сваёй старонцы ў Фэйсбук.