У Лодзі існуе Жаночы клуб

Здымак ілюстрацыйны / Pexels.com

Ад 10 да 30 — такая колькасць беларусак рэгулярна прымае ўдзел у сустрэчах Жаночага Клуба ў Лодзі. Мерапрыемствы ў Польшчы арганізуе фундацыя HumanDo.

Такія спатканні прызначаныя для тых, хто знаходзіцца ў крызісных жыццёвых сітуацыях, — распавяла лідарка Жаночага Клубу Надзея Лучанок:

— Як звычайна, нашым прыярытэтам жаночага клуба застаецца дапамога ўсім мігранткам, якія сутыкаюцца з адаптацыяй і інтэграцыяй у Польшчы і з рознымі праблемамі, з дэпрэсіўнымі станамі, каб прывесці іх у раўнавагу. А самая галоўная нашая мэта – гэта таксама помач усім жанчынам, якія пацярпелі, альбо пакутуюць ад хатняга гвалту, альбо ўвогуле гвалту на дыскрымінацыі, альбо гвалту і аб’юзу дзе-небудзь.

Як падкрэсліла Надзея Лучанок, на цяперашні момант колькасць сябраў Жаночага Клуба ў Лодзі перавышае тры сотні чалавек, з іх палова з’яўляецца актыўнымі ўдзельнікамі.

racyja.com